Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022

У Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай установе адукацыі прайшла інтэрактыўная інтэлектуальная гульня "Правапіс роднай мовы", у якой прынялі ўдзел вучні 10 і 11 класаў. Старшакласнікі выконвалі заданні на веданне правапісу беларускай мовы, разважалі над лексічным значэннем некаторых слоў, паказвалі сваю эрудыцыю ў галіне роднай мовы.

Таксама ў гэты дзень прайшоў інтэрнет-конкурс сярод 5-класнікаў "Лепшы беларусазнаўца", у якім прынялі ўдзел 3 дзяўчынкі.