Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Несвижского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Липский учебно-педагогический комплекс детский сад - средняя школа"
З 24 па 28 лютага ў сценах нашай навучальнай установы прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Вучні сталі ўдзельнікамі цікавых і змястоўных мерапрыемстваў.
Мэта: фарміраванне ў вучняў станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.
Задачы:
- максімальнае далучэнне вучняў да актыўнай дэманстрацыі сваіх дасягненняў па беларускай мове і літаратуры;
- выкарыстанне актыўных формаў дэманстрацыі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў;
- выхаванне пачуцця павагі да традыцый свайго народа, любові да роднага слова;
- раскрыццё творчага патэнцыялу вучняў установы адукацыі.
Ужо ў першы дзень, 24 лютага, для вучняў 1-11 класаў быў прапанаваны відэаролік “Зямля пад белымі крыламі”, а вучні 4-6 класаў сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай віктарыны “З пашанай да спадчыны”.
У гэты ж дзень школьнікі пазнаёміліся з выставаю кніг “Нашы юбіляры”.
25 лютага вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел у брэйн-рынгу “Беларуская палічка”. Вучні былі ўдзельнікамі конкурсаў “Канструяванне слоў”, “Аматары беларускага фальклору”, “Пазнай фразеалагізм” і інш.
У сераду вучні сярэдніх класаў удзельнічалі ў гульні-спаборніцтве “З любоўю да роднага слова”. Дзеці праявілі кемлівасць, знаходлівасць, веданне беларускай мовы і літаратуры. Была арганізавана выстава малюнкаў да любімых твораў, у якой прынялі ўдзел вучні 1-5 класаў.
27 лютага старшакласнікам быў прапанаваны конкурс “Для вас, знаўцы беларускай літаратуры!”, дзе вучні паказалі веданне твораў роднай літаратуры.
Вучні 5-11 класаў удзельнічалі ў чытацкім конкурсе, прысвечаным Сусветнаму дню паэзіі. Дзеці чыталі творы пра Бацькаўшчыну, родную мову, удзельнічалі ў міні-віктарыне, слухалі беларускія народныя песні, сталі гледачамі відэаролікаў пра Беларусь. Яны паспрабавалі свае сілы ў аратарскім майстэрстве. Усе ўдзельнікі прадэманстравалі добры густ, бездакорнае веданне тэксту, валоданне беларускай мовай, аратарскія здольнасці, артыстызм.
Заключным мерапрыемствам Тыдня беларускай мовы і літаратуры стала інтэрактыўная гульня ”Сцежкамі роднай зямлі”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 8-11 класаў. Старшакласнікі дакрануліся да гістарычнага мінулага Айчыны, зрабілі віртуальнае падарожжа па славутых мясцінах Беларусі, пазнаёміліся з сучаснымі дасягненнямі краіны.
Ацэньвала конкурс справядлівае журы, у склад якога ўваходзілі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, а таксама вучні старэйшых класаў. Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны граматамі.
Напрыканцы ўсіх мерапрыемстваў прагучаў заклік паважаць родную мову і часцей на ёй размаўляць, шанаваць беларускія звычаі і традыцыі.
Вось так цікава і насычана прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Нельга сумнявацца ў тым, што пастаўленыя мэты былі дасягнуты. Вучні з цікавасцю прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, дзяліліся сваімі ўражаннямі, рабілі для сябе новыя адкрыцці.
№п/п |
Тэматыка мерапрыемстваў |
Клас |
Адказныя |
1.
|
Акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску” |
1-11 кл. |
Пажытка А.К. |
2. |
Выстава малюнкаў “Замалёўкі да любімых твораў” |
1-6 кл. |
Раманчук С.І. |
3. |
Кніжная выстава “Як ты дорага мне, мая родная мова” |
1-11кл. |
Юрашчык С.А. |
4. |
Інтэрактыўная гульня “Люблю цябе, Белая Русь!” |
8-11кл. |
Пажытка А.К. |
5.
|
Конкурс на лепшага чытальніка вершаў “Звіні, мая родная мова”
|
5-10кл. |
Раманчук С.І. |
6. |
Музычныя хвілінкі-перапынкі (песні беларускіх выканаўцаў)
|
1-11кл. |
Юрашчык С.А. |